Мінскія ўлады зацвердзілі новыя тарыфы на ваду

Мінскія ўлады зацвердзілі новыя тарыфы на ваду

Мінскія ўлады зацвердзілі новыя тарыфы на ваду. Рашэнне Мінгарвыканкама ад 25 лютага № 468 "Аб устанаўленні планава-разліковых цэнаў на адзінку жыллёва-камунальных паслуг па водазабеспячэнню і водаадвядзенню (каналізацыі) на 2016 год, якія прадстаўляюцца", у чацвер апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адзначаецца, што робіцца гэта з мэтай зніжэння затратаў па прадастаўленню насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг.

Планава-разліковыя цэны на водазабеспячэнне складуць 6875 рублёў за 1 кубаметр у месяц, на каналізацыю — 4530 рублёў за 1 кубічны метр у месяц.

Як эканомяць на “камуналцы” тыя, хто яе налічвае

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 сакавіка беларусы не атрымалі жыроўкі з новымі, паніжанымі пасля лютаўскага павышэння, тарыфамі. Мяркуецца, што яны з'явяцца да канца тыдня.

Мінскія ўлады зацвердзілі новыя тарыфы на ваду

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі