Мінскага дынамаўца знайшлі ў Італіі з румынскімі дзяўчатамі

Як паведамляюць італьянскія СМІ, на футбаліста натрапілі паліцыянты каля вакзалу ў горадзе Удзіне. Каля чыгуначнага вакзала стаяў аўтамабіль, у якім знаходзіўся Крысціян Абадо, яго сябар і дзве дзяўчыны з Румыніі. Падчас агляду ў кішэні сябра дынамаўца паліцыянты знайшлі 52 грама марыхуаны, яго затрымалі.

Абадо 29 гадоў. У мінулым ён — гулец футбольнай зборнай Нігерыі. Доўгі час выступаў за італьянскія клубы. Сёлета ў лютым ён падпісаў кантракт з мінскім "Дынама", але толькі аднойчы выйшаў у матчы чэмпіянату Беларусі і згуляў аж 8 хвілін. Кантракт Абадо разлічаны да канца чэрвеня 2014 года.

Фота — leggo.it

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі