Мінскае "Дынама" вырвалася ў лідары ЧБ па футболе (відэа)

Сталічнае “Дынама” абыграла “Мінск” з лікам 2:0 і ачоліла турнірную табліцу. Клуб мае 10 ачкоў (тры перамогі і адна нічыя).



“Нафтан” і “Шахцёр” скончылі сваю сустрэчу нічыёй — 1:1. У іх цяпер па 8 ачкоў і яны займаюць 3 і 4 месца. А барысаўскі БАТЭ разграміў “Белшыну” (5:2) і ўзняўся на другую пазіцыю — 9 ачкоў.



У гэтым жа туры “Гомель” перамог “Слуцк” — 1:0, “Дняпро” саступіў “Нёману” — 2:3, а “Тарпеда-БелАЗ” адолела брэсцкае “Дынама” — 2:0.



Наступны, 5 тур пройдзе 26-27 красавіка. Футбалісты правядуць такія спарынгі: “Гомель” — “Дынама” (Мінск), “Шахцёр” — “Дняпро”, “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Дынама” (Брэст) — БАТЭ, “Мінск” — “Нафтан”, “Белшына” — “Слуцк”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі