Мінск не падтрымаў рэзалюцыю ААН аб правах чалавека ў акупаваных раёнах Украіны

ААН

ААН / pixabay.com

Афіцыйны Мінск прагаласаваў супраць рэзалюцыі "Становішча з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль". Дакумент быў прыняты 19 снежня Генеральнай Асамблеяй ААН.

Акрамя беларускіх уладаў супраць рэзалюцыі выступілі Бурундзі, Гандурас, Зімбабве, Іран, Кітай, КНДР, Куба, Малі, Нігер, Нікарагуа, Расія, Сірыя, Судан і Эрытрэя. За прыняцце дакумента прагаласавалі 78 дзяржаў, устрымаліся — 79.

У гэтай рэзалюцыі асуджаецца расійская акупацыя ўкраінскіх тэрыторый і пацвярджаецца непрызнанне іх анэксіі. Генасамблея ААН асуджае Расію за працяглае поўнае ігнараванне "сваіх абавязальніцтваў у галіне міжнароднага права ў частцы юрыдычнай адказнасці за акупаваную тэрыторыю, уключаючы адказнасць за павагу да ўкраінскага заканадаўства і правоў усіх грамадзянскіх асоб". Таксама ў дакуменце асуджаецца агрэсія Расіі супраць Украіны "з парушэннем артыкула 2(4) Статута ААН".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі