Мінсельгасхарч: Ніхто, апроч Расіі, не мае прэтэнзіяў да нашага сухога малака

Мінсельгасхарч: Ніхто, апроч Расіі, не мае прэтэнзіяў да нашага сухога малака

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі адказала на прэтэнзіі Россельгаснагляду наконт якасці айчыннай малочнай прадукцыі. Як заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц, уся прадукцыя, якая пастаўляецца ў Расію, “якасная і вывераная, яна не выклікае ніякага сумневу ў спажыўца”. Кіраўнік ведамства лічыць прэтэнзіі расійскага боку надуманымі, перадае БЕЛТА.

Пры гэтым Леанід Заяц не выключае, што ў Расіі могуць фальсіфікавацца беларускія прадукты і расійская ўлады павінны вырашаць яе ўнутры сваёй краіны. Раней не было прэтэнзіяў па стандартах утрымання бялку ў сухім малацэ — ні з боку Расіі, ні з боку іншых краінаў, куды Беларусь пастаўляе гэты прадукт.

Раней Россельгаснагляд прыгразіў абмежаваць пастаўкі ўсёй беларускай “малочкі”, калі праблемы з сухім малаком будуць паўтарацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі