Рассельгаснагляд пагражае забараніць усю беларускую “малочку”

Рассельгаснагляд пагражае забараніць усю беларускую “малочку”

Расія можа цалкам забараніць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі з-за праблемаў з якасцю і бяспекай. Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт па выніках перамоваў з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Беларусі, дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандрам Субоціным.

Як перадае ria.ru, кіраўнік Рассельгаснагляду прывёў прыклады паставак сухой малочнай прадукцыі беларускай вытворчасці, якая не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту мытнага саюза. Санітарныя службы Расіі заклікаюць Мінск прыняць экстраныя захады, каб не дапусціць пастаўкі такой прадукцыі.

У выпадку паўторных парушэнняў Рассельгаснагляд пагражае ўвесці абмежаванні на ўвоз усёй беларускай “малочкі” або на прадукцыю з асобных прадпрыемстваў.

З пачатку гэтага года ў Расію ўвезлі болей за 300 тысяч тон “малочкі” беларускага паходжання, з якіх 56 тысяч тон — сухая малочная прадукцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі