Мінкульт чакае доказаў, што нацыянальны сцяг — гісторыка-культурная каштоўнасць

Мінкульт чакае доказаў, што нацыянальны сцяг — гісторыка-культурная каштоўнасць

Пасля пакарання футбольных заўзятараў за "Пагоню" на шаліках і скандалу з навучэнцамі кадэцкай вучэльні, што выклалі ў сацсетках сваё фота ў майках са старажытным беларускім гербам, блогер Антон Матолька звярнуўся з петыцыямі ў МУС, Мінкульт, Мінадукацыі, Мінгандлю і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Вось што ён распавёў Еўрарадыё:

“З просьбай перагледзіць стаўленне ў МУС да заўзятараў, у Мінадукацыі — да гісторыі Беларусі, каб больш распавядалі вучням пра нацыянальную сімволіку і геральдыку, у Мінгадлю — каб не было негалоснай забароны на продаж рэчаў з нацыянальнай сімволікай, "Пагоняй" і бел-чырвона-белым сцягам, у Мінкульт — каб надалі сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. І цягам двух тыдняў мы сабралі звыш 500 подпісаў пад гэтымі петыцыямі. Прычым, гэта былі не ананімныя подпісы з сацсетак, а подпісы рэальных людзей з пазначэннем прозвішча, прапіскі і месца працы. Каб гэта быў афіцыйны зварот групы грамадзян, а не мой асабісты”.

Звароты ў міністэрствы і прэзідэнцкую адміністрацыі Антон накіраваў 4 лістапада і ўжо праз тыдзень атрымаў першы адказ — з Мінкульта. Праўда, кажа, гэта была не больш, як фармальная адпіска. Праўда, блогеру далі падказку: што неабходна зрабіць, каб чыноўнікі пачалі разглядаць пытанне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Матолька: “Яны далі адпіску, што некалі яны разглядалі ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але не знайшлі аргументаў для гэтага. І, маўляў, калі вы хочаце, каб ён быў туды ўнесены, то прынясіце доказы. Такім чынам, яны намякнулі, што неабходна зараз тым, каму неабыякавы нацыянальны сцяг Беларусі, сабраць прыклады і факты — чаму ён павінен быць прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. І падаць адпаведны запыт у Савет міністраў”.

Па словах Антона, сам ён сабраць такія факты і прыклады не можа — гэта справа для гісторыкаў, культуролагаў, геральдыстаў і іншых абазнаных людзей. І звяртаецца праз Еўрарадыё да іх з заклікам адгукнуцца і арганізавацца для такой працы.

50 фактаў за каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга

Што да адказаў з іншых устаноў, куды быў накіраваны запыт, то, кажа блогер, 18 лістапада ён атрымаў яшчэ адзін ліст з Мінкульта, дзе паведамляецца, што звароты, накіраваныя ім у Адміністрацыю прэзідэнта і Мінадукацыі былі перанакіраваныя ім. Адказаў з МУС і Мінгандлю да гэтага часу няма.

Шуневіч: Ніякай адказнасці за "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг не існуе

Мінкульт чакае доказаў, што нацыянальны сцяг — гісторыка-культурная каштоўнасць
Мінкульт чакае доказаў, што нацыянальны сцяг — гісторыка-культурная каштоўнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі