Міністр ЖКГ: Немагчыма зрабіць так, каб гарачую ваду летам не адключалі

Міністр ЖКГ: Немагчыма зрабіць так, каб гарачую ваду летам не адключалі

Камунальнікі самі зацікаўленыя ў тым, каб гарачую ваду ў кватэрах летам не адключалі на ні хвіліну. Гэта выгадна з фінансавага пункту гледжання, бо за гэтыя два тыдні ўладальнікі кватэр не плацяць за гарачую ваду. Але дамагчыся, каб гэтых летніх адключэнняў не было ўвогуле, немагчыма. Так адключэнні гарачай вады ў летні перыяд пракаментаваў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў.

Церахаў: “Для гэтага трэба іншая сістэма цеплазабеспячэння, каб не адключаць. І якая тут магчымая рэформа? Падарваць усю сістэму цеплазабеспячэння і перарабіць? Але ж гэтая два тыдні, пра якія мы кажам, што на такі тэрмін адключаюць ваду, гэта, найперш, надзейнасць сістэмы цеплазабеспячэння ў зімовы ацяпляльны перыяд. Каб калі гэта найбольш неабходна, гэта працавала як гадзіннік”.

У якасці доказу таго, што ў нас з адключэнне на адзін-два тыдні гарачай вады не ўсё так страшна, міністр прыводзіць прыклад такіх адключэнняў у часы СССР. Тады, кажа, адключалі на месяц, а зараз — толькі на 14 дзён. А то і менш.

Пракаментаваў Аляксандр Церахаў і выпадкі, калі з крана цячэ брудная альбо іржавая вада. Па яго словах, гэта — парушэнне правоў спажыўцоў. Законам “Аб абароне правоў спажыўцоў” прадугледжанае права “на кампенсацыю ад ЖКГ за прадстаўленне неякаснай жыллёва-камунальнай паслугі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі