Міністр спорту анансаваў важныя падзеі ў беларускім хакеі

Міністр спорту анансаваў важныя падзеі ў беларускім хакеі

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук анансаваў нейкія важныя падзеі ў айчынным хакеі. Яны мусяць адбыцца ўжо на бягучым тыдні.

У праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ Кавальчук гаварыў пра найбольш перспектыўныя віды спорту, на якія робіцца стаўка: "Калі глядзець тактычна на бліжэйшую перспектыву, то ў летніх відах спорту гэта футбол, лёгкая атлетыка, у зімовых відах спорту — біятлон, фрыстайл, хакей. У бліжэйшы час, я думаю нават на наступным тыдні [праграма пайшла ў эфір 24 чэрвеня], будзе шмат такіх цікавых момантаў. У хакеі будуць пэўныя моманты".

Верагодна, маецца на ўвазе правядзенне справаздачнай канферэнцыі Федэрацыі хакея, якая мусіла адбыцца яшчэ ў пачатку чэрвеня і пераносілася з-за адсутнасці кворуму. Тады ў Міністэрстве спорту і турызму прайшла нарада, прысвечаная развіццю ў нашай краіне хакея. Сёлета хакейная зборная развіталася з элітным дывізіёнам і гэта падштурхоўвае на сур'ёзных зменаў. Як чакаецца, федэрацыя ўнясе ў Мінспорту прапановы па фармаванні трэнерскага штабу нацыянальных зборных, прадставіць стратэгію і канцэпцыю развіцця беларускага хакея. Як вядома, старшынём Федэрацыі хакея Беларусі з'яўляецца Сямён Шапіра, былы кіраўнік Мінскай вобласці.

Якія "цікавыя моманты" адбудуцца ў іншых відах спорту, пакуль невядома. У панядзелак адбудзецца прэс-канферэнцыя біятланісткі Дар'і Домрачавай, на якой яна можа аб'явіць пра завяршэнне спартыўнай кар'еры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі