Міністр гандлю абяцае спыніць павальнае закрыццё крамаў і кавярняў

Міністр гандлю абяцае спыніць павальнае закрыццё крамаў і кавярняў

Зачыняць крамы і аб'екты грамадскага харчавання за парушэнні будуць толькі ў выключных выпадках. Пра гэта 15 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА абвясціў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.

Па яго словах, у міністэрстве ствараюць сістэму балаў для ацэнкі таго, наколькі цяжкім было парушэнне і якое павінна быць за яго пакаранне. Змяняецца і палажэнне аб гандлёвай інспекцыі. У прыватнасці, зменшыцца колькасць падставаў для прыпыненны працы крамы — з 13 да 9, стане прасцейшай працэдура аднаўлення працы, у тым ліку без правядзення кантрольнай праверкі.

"Гандлёвая інспекцыя не прыходзіць і адразу зачыняе аб'ект, яна піша прадпісанне, у якім паказвае на парушэнні і дае тэрмін на іх выпраўленне, а таксама просіць праінфармаваць аб выпраўленні сітуацыі", — цытуе БелаПАН словы Калтовіча. Міністр падкрэсліў, што ніводнае з зачыненых прадпрыемстваў не падавала ў суд на рашэнне гандлёвай інспекцыі.

У студзені-лютым 2016 года Мінгандлю прыпыняла працу 111 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. У 2015 годзе за розныя парушэнні прыпынялася праца 570 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі