Мінгандлю закрыў 9 міні-кавярняў "Сайгон" у Ждановічах

З сённяшняга дня Міністэрства гандлю прыпыніла працу дзевяці міні-кавярняў на рынку ў Ждановічах, якія належаць ТАА "Сайгон", паведамляе БЕЛТА.

Праверкі выявілі, што ў кавярнях прадавалася прадукцыя з прамінулым тэрмінамі прыдатнасці на суму больш за 18 мільёнаў рублёў. Пратэрмінаваная была пераважна прадукцыя ўласнай вытворчасці, якая мусіла прадавацца на працягу ад 6 да 24 гадзін.

Выявілі праверкі і іншыя парушэнні. Сярод іх — невыкананне парадку кантролю якасці і бяспекі выпушчанай прадукцыі, выкарыстанне неправеранага вагавымяральнага абсталявання, парушэнне вызначанага парадку рэкламы алкагольных напояў, невыкананне рэжыму працы.

Кіраўніцтву кавярняў далі 12 дзён на ліквідацыю выяўленых парушэнняў і арганізацыю дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі