Мінгандлю закрыў 21 краму "Мегатоп"

Міністэрства гандлю закрыла 21 краму "Мегатоп". Прычынай называюцца парушэнні заканадаўства аб гандлі. Як паведамляе БЕЛТА, з 20 снежня будзе прыпыненая праца 21 абутковай крамы ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Віцебску, Гомелі, Гродне і Бабруйску.

Парушэнні выявіліся ў тым, што беларускі абутак у крамах быў у вельмі вузкім асартыменце і толькі 1-2 вытворцаў. Акрамя таго, праверкі выявілі факты продажу спадарожных тавараў з прамінулым тэрмінам прыдатнасці, адсутнасць інфармацыі аб таварах, іх вытворцах і інш.

Першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч паведаміў, што крамы "Мегатоп" зачыняюцца на 10 дзён для выпраўлення сітуацыі.  

Дарэчы, у Беларусі працуе больш за 40 крамаў сеткі "Мегатоп". У іх прадаецца пераважна замежны абутак.

Фота — metasalon.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі