Вы тут

Мінгандлю зачыніў кавярню “Мулен Руж” у Мінску

Праверка Мінгандлю ў “Мулен Ружы” ладзілася пасля зварота спажыўца. Міністэрства вырашыла зачыніць кавярню, якая належыць ТДА “Гангліён”, з-за таго, што выявіла факты рэалізацыі і выкарыстання ў гатаванні пратэрмінаванай прадукцыі на суму больш за 5,5 млн рублёў, а таксама за падман спажыўцоў (у стравы не дакладаліся інгрыдыенты) і за невыкананне асартыментных пералікаў тавараў, паведамляюць у Міністэрстве.

Падобныя парушэнні былі выяўленыя ў кавярні яшчэ ў лістападзе 2014 года, але не выпраўленыя належным чынам, адзначаюць у Мінгандлі.

Такім чынам, на ўхіленне выяўленых парушэнняў і забеспячэнне дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі кіраўніцтву ўстановы адведзена 8 дзён.

Фота: minsk.topcity.me

 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі