Мінгандлю прымусіў "Еўраопт" заплаціць пастаўшчыкам 230 мільярдаў рублёў

Міністэрства гандлю рэкамендавала выканкамам больш актыўна сачыць за своечасовымі разлікамі гандлёвых сетак з пастаўшчыкамі, паведамляе БЕЛТА.

Чыноўнікі Мінгандлю паведамілі, што з 2015 года разлік рэйтынгавай ацэнкі рэгіёнаў будзе ўлічваць рост коштаў на прадукты харчавання, нехарчовыя тавары і бытавыя паслугі ў рэгіёне. Акрамя таго будзе ўлічвацца, як гандлёвыя арганізацыі разлічваюцца з пастаўшчыкамі тавараў.

13 лютага ў міністэрстве прайшла выніковая калегія. На ёй гандлёвым арганізацыям прадпісалі пагасіць пратэрмінаваныя запазычанасці за харчовыя тавары перад пастаўшчыкамі.

У прыватнасці, пасля праверкі ТАА "Еўрагандаль" (сетка "Еўраопт") пагасіла пратэрмінаваную запазычанасць пастаўшчыкам ў суме больш за 230 млрд рублёў.

Фота — sfera-tv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі