Міліцыянты знайшлі юнака, які паведаміў пра "бомбу" ў мінскай школе

Праваахоўнікам патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў школе № 173, якая месціцца па вуліцы Герасіменкі, знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. У школу прыехалі сапёры, яны правяралі будынак, з якога эвакуявалі каля 580 чалавек.



"Тэлефонным тэрарыстам" аказаўся вучань суседняй школы, 1999 года нараджэння. Прэс-служба мінскай міліцыі нагадвае, што за падобны ўчынак пагражае штраф — да 6 млн 500 тысяч рублёў, да якога дадаецца кампенсацыя за працу спецыяльных службаў. Штраф (да 2 млн 600 тысяч) пагражае і бацькам хлопца.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі