Міліцыя не распачала крымінальную справу на рэдактара сайта “Наш Магілёў”

Магілёўская міліцыя скончыла праверку ў межах артыкула 188 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Паклёп” у дачыненні да галоўнага рэдактара сайта “Наш Магілёў” Ігара Барысава. Па фактах праверкі міліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу. Пра гэта паведаміў журналіст Уладзімір Лапцэвіч, да якога 6 траўня завітаў маёр Уладзімір Казакоў. Міліцыянер паведаміў, што Лапцэвіч праходзіць па адміністрацыйнай справе ў якасці сведкі. Сам жа журналіст ад дачы паказанняў адмовіўся.

Нагадаем, што 12 сакавіка сёлета міліцыянеры правялі агляд кватэры Ігара Барысава. Падчас агляду было канфіскавана тры кампутары. Прычынай для візіту праваахоўнікаў стала заява дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова, які палічыў, што на сайце была размешчана несапраўдная інфармацыя.

Фота: gazetanm.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі