Футбаліст БАТЭ “прарэкламаваў” фінансавую піраміду (фота)

Футбаліст БАТЭ “прарэкламаваў” фінансавую піраміду (фота)

Малады паўабаронца футбольнага клуба БАТЭ Яўген Яблонскі нечакана трапіў у рэкламу расійскай фінансавай піраміды. Спасылка на сайт, дзе людзям прапануюць стаць інвестарамі і перастаць гарбаціцца на заводзе за капейкі, распаўсюджваецца ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.

Фота футбаліста суправаджаецца слоганам: “Надакучыла працаваць за капейкі?”.

Інтэрнэт-карыстальнікі, каментуючы гэтую навіну, ужо раяць спартсмену падаць у суд на распаўсюднікаў рэкламы і зарабіць грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі