Людзей на прыпынку ў Мінску ад Mitsubishi выратаваў слуп (фота)

Mitsubishi на высокай хуткасці ўрэзаўся ў слуп у Мінску на перакрыжаванні вуліц Сухараўскай і Скрыпнікава. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў аўторак, 25 лістапада. Як адзначае сайт onliner.by, легкавы аўтамабіль мог заехаць на прыпынак грамадскага транспарту, на якім знаходзіліся людзі. І толькі слуп спыніў яго ў некалькіх дзясятках сантыметраў ад пасажыраў.

Высветлілася, што вадзіцель, які на Mitsubishi ехаў па вуліцы Скрыпнікава, не саўладаў з кіраваннем падчас павароту налева, на вуліцу Сухараўскую. Маладога чалавека шпіталізавалі. Пасведчанне кіроўцы ён атрымаў менш за год таму.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі