Лукашэнка заявіў, што ў Пуціна ёсць блізкае антыбеларускае атачэнне

Лукашэнка заявіў, што ў Пуціна ёсць блізкае антыбеларускае атачэнне

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва Уладзіміра Пуціна ёсць "блізкае антыбеларускае атачэнне". 5 снежня беларускі кіраўнік сустракаўся ў Палацы Незалежнасці з дэпутатамі і сенатарамі 6-га і 7-га скліканняў. На пачатку сваёй прамовы Лукашэнка сказаў, што не будзе рабіць "глабальных заяў", аднак у далейшым сказаў нямала важных рэчаў: пра тое, што Беларусь не збіраецца ўваходзіць у Расію, што не вырашаны пытанні з газам і нафтай. А яшчэ кіраўнік дзяржавы выказаўся пра прэзідэнта Расіі.

"Сёння на прэзідэнта Пуціна ціск вельмі люты, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — І прытым ужо з блізкага атачэння, антыбеларускага".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у кіраўніцтве Расіі ёсць розныя людзі. І некаторыя асобы з-за сваіх "інтарэсаў асобасных і іншых пачынаюць чагосьці падкручваць, закручваць". Але Лукашэнка запэўнівае, што ён гэта бачыць і "кантралюе працэс". А пытанне па інтэграцыі будуць прымаць асабіста Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі