Лукашэнка: У нас створаная безальтэрнатыўная сістэма — няма канкурэнцыі

Між іншым, ён спыніўся на пытанні "неабходнасці стварэння ў Беларусі нейкай палітычнай сілы ў выглядзе вядучай партыі".


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не супраць стварэння такой партыі.



Лукашэнка: "Можа быць, для больш паўнавартаснага грамадска-палітычнага жыцця ў нашай краіне не хапае нейкай вядучай партыі? Я, шчыра кажучы, абсалютна быў бы не супраць, калі б была нейкая палітычная сіла, якая дапамагала б нам працаваць з кадрамі. Думаю, што ў працэсе гэтых электаральных падзей, якія пройдуць у бліжэйшы час, нам варта вельмі сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем. Але гэта не значыць, што мы штучна створым нейкую партыю на ўзор КПСС. Вось гэта будзе ўжо зусім дрэнна".



Таксама Лукашэнка адзначыў, што "сістэма, якая створаная праз вертыкаль улады, безальтэрнатыўная". Кіраўнік дзяржавы канстатуе, што "няма канкурэнцыі", а гэта "кепска".
 

Лукашэнка: Беларусы не павінны думаць, што можа быць іншая ўлада
 

Лукашэнка расказаў пра рэпетыцыю прэзідэнцкіх выбараў
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі