Лукашэнка сустрэўся з вайскоўцамі 120-й механізаванай брыгады (фота)

Лукашэнка сустрэўся з вайскоўцамі 120-й механізаванай брыгады (фота)

Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка наведаў 120-ю асобную механізаваную брыгаду Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл, перадае БЕЛТА. Кіраўнік Беларусі, які таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым, даведаўся пра арганізацыйна-штатную структуру, дыслакацыю брыгады, а таксама пра выкананне Дзяржаўнай праграмы ўладкавання ваенных гарадкоў і пра арганізацыю навучання вайскоўцаў пры дапамозе сучасных кампутарызаваных трэнажораў.

Лукашэнка пабываў у казармах і ў сталовай і пазнаёміўся з асаблівасцямі побыту ваенных. У памятнай кнізе ён пакінуў запіс з пажаданнем апраўдаць высокі давер “ратнай працай у імя квітнення Айчыны”.

На вайсковым стрэльбішчы Лукашэнку прадэманстравалі ўзоры ваеннай тэхнікі, баявога адзення, экіпіроўкі і стралковай зброі, якую плануюць прыняць на ўзбраенне механізаваных брыгад. Кіраўніку краіны сярод іншага прадэманстравалі элементы тактычнай стральбы з выкарыстаннем айчынных аптычных прыцэлаў і ўручылі сувенір на памяць аб сустрэчы.  

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі