Лукашэнка патрабаваў ад Косінца эфектыўных кадраў і свежых ідэяў

Лукашэнка патрабаваў ад Косінца эфектыўных кадраў і свежых ідэяў

5 снежня Аляксандр Лукашэнка памяняў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Замест Аляксандра Косінца на гэтай пасадзе будзе працаваць Валерый Міцкевіч. Звальненне Косінца стала нечаканасцю — ён выгладяў адным з самых надзейных прадстаўнікоў прэзідэнцкай вертыкалі. 

Патлумачыць кадравую перастаноўку можна зместам нарады, якая адбылася ў Аляксандра Лукашэнкі месяц таму. 10 лістапада кіраўнік краіны сустрэўся з Аляксандрам Косінцам і раскрытыкаваў яго за тое, што "не адзін дзень і не адзін тыдзень" няма каму кіраваць буйнымі беларускімі прадпрыемствамі.

Далей — болей: Лукашэнка заявіў, што з 1 студзеня хоча "прынцыпова змяніць стыль працы Адміністрацыі прэзідэнта", каб дзяржслужачыя атрымалі больш свабоды для творчасці. Ад кіраўніцтва АП Лукашэнка запатрабаваў свежых ідэяў. "Ідэі. Не проста коўзацца па нахіленай, а ідэі. Прыму я іх ці не — гэта ўжо мая справа і маё права, — заявіў Лукашэнка. — Але ідэі мусяць быць — зямныя, ад канкрэтных людзей. І прычэсваць іх на ўзроўні кіраўніка адміністрацыі і яго намесніка нельга".

Відэа: БЕЛТА

Новае месца працы Аляксандра Косінца пакуль невядомае. Кіраваць Адміністрацыяй прэзідэнта ён прыйшоў 27 снежня 2014 года з Віцебскага аблвыканкама. Дагэтуль ён быў віцэ-прэм'ерам, а яшчэ раней узначальваў медыцынскі ўніверсітэт у Віцебску.

У сталіцы ў сферу адказнасці чыноўніка ўваходзіў Кітайскі індустрыяльны парк. Таксама кіраўнік АП курыраваў парламенцкую кампанію: на наступны дзень пасля выбараў ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, каб праінфармаваць яго пра іх вынікі. Пры Косінцы ў Палаце прадстаўнікоў апынуліся дзве апазіцыйныя дэпутаткі: Ганна Канапацкая з Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Алена Анісім з Таварыства беларускай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі