Эксперт: Адстаўка Косінца была прадказальнай

Эксперт: Адстаўка Косінца была прадказальнай

Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання Іна Рамашэўская пракаментавала для Еўрарадыё навіну аб адстаўцы Аляксандра Косінца з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. На яе думку, адстаўкі Косінца можна было чакаць ужо як мінімум месяц. Галоўная прычына — адсутнасць поспехаў з прыцягненнем прафесіяналаў на пасады дзяржаўных чыноўнікаў.

"Па-першае, такой перамены даўно чакалі. У прыватнасці, яшчэ месяца не прайшло, як Косінец дакладваў кіраўніку краіны аб стане кадравай рэформы. І ў прынцыпе, паводле ацэнкі Лукашэнкі, там вялікіх вынікаў не было. Кіраўнік краіны адзначыў, што справы дрэнныя і з прыцягненнем кваліфікаваных прафесійных кадраў, і з тым, што не заўсёды на ключавыя пасады як у дзяржаўным кіраванні, так і ў кіраванні прадпрыемствамі прызначаюцца вопытныя, прыдатныя для гэтага асобы, не заўсёды такім людзям ёсць замена. Я думаю, што прызначэнне Міцкевіча, які ў першую чаргу — дасведчаны юрыст, звязанае з тым, што ён павінен будзе распрацаваць новую схему кіравання дзяржапаратам і падвышэння яго прафесіяналізму", — сказала эксперт.

Аляксандр Косінец быў вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі 5 снежня. Разам з Косінцам са сваёй пасады быў звольнены яго першы намеснік Канстанцін Мартынецкі.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі