Літоўскія футбалісткі адмаўляюцца гуляць з беларускамі на чэмпіянаце Еўропы

Футбалісткі Літвы адмаўляюцца гуляць з беларускамі

Футбалісткі Літвы адмаўляюцца гуляць з беларускамі / UEFA

На кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе жаночая зборная Літвы трапіла ў адну групу з Беларуссю. Аднак літоўскія футбалісткі не будуць гуляць з беларускамі, заявіў прэзідэнт Федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус.

Ён нагадаў, што літоўскія спартоўцы не першы раз трапляюць у сітуацыю, дзе вымушаныя выходзіць супраць беларусаў, і назваў такія перасячэнні праклёнам. Летась мусілі згуляць паміж сабой зборныя па міні-футболе Беларусі і Літвы, аднак, кажа Станкявічус, удалося зманеўраваць і не згуляць. 

"Цяпер удача "ўсміхнулася" жаночай зборнай. Калі казаць пра спартыўны бок, то розыгрыш цалкам спрыяльны. Мы можам абыграць усе тры каманды, але гуляць з Беларуссю дакладна не плануем", — перадае ягоныя словы "Трыбуна".

Літва, па словах Станкявічуса, гатовая атрымаць дзве тэхнічныя паразы 0:3. Абы не было дыскваліфікацыі. Ён мяркуе, што нават пры дзвюх тэхнічных паразах літоўскія футбалісткі змогуць змагацца за другое месца ў групе і выхад у далейшую стадыю адбору.

Акрамя Літвы і Беларусі ў групу С1 трапілі Кіпр і Грузія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі