Квіткі на хатнія матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў каштуюць ад 31 да 83 еўра
У параўнанні з мінулым годам розніца паміж найдаражэйшымі і найтаннейшымі квіткамі зменшылася.
Футбольны клуб БАТЭ прадставіў білетную праграму на хатнія паядынкі групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. На гэтай стадыі каманда прыме італьянскую “Рому” (29 верасня), іспанскую “Барселону” (20 кастрычніка) і нямецкі “Баер” (24 лістапада). Квіткі можна будзе набыць з 9 верасня.
Каманда выставіла кошты на пакеты квіткоў на тры хатнія матчы. Як і летась, трыбуны падзеляць на чатыры коштавыя катэгорыі: 3-я — 600 тысяч рублёў, 2-я — 800 тысяч, 1-я — 1 мільён 250 тысяч рублёў, вышэйшая — 1 мільён 600 тысяч рублёў.
Летась квіткі з таннай катэгорыі каштавалі 450 тысяч, а дарагой — 1 мільён 800 тысяч.