Курсы ўсіх асноўных валют у Беларусі 25 жніўня выраслі

Курсы ўсіх асноўных валют у Беларусі 25 жніўня выраслі

У чацвер, 25 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара зноў вырас — з 1,9522 да 1,9571 беларускага рубля, еўра павялічыўся з 2,2030 да 2,2068 рубля. Вырас і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0141 беларускага рубля (у сераду — 3,0056).

Беларускі рубель трэці дзень запар аслабеў да кошыка валют на 0,24%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 24 жніўня курс долара вырас — з 1,9421 да 1,9522 беларускага рубля. Вырас і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштавалі 3,0056 беларускага рубля (у аўторак — 2,9995). Курс еўра заставаўся на тым жа ўзроўні, што і ў аўторак — 2,2030 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі