Курсы долара і расійскага рубля ў Беларусі выраслі

Курсы долара і расійскага рубля ў Беларусі выраслі

У сераду, 24 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягвае расці — з 1,9421 да 1,9522 беларускага рубля. Вырас і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0056 беларускага рубля (у аўторак — 2,9995). Курс еўра застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў аторак — 2,2030 рубля.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,24%, як і ў аўторак.

Як інфармавала Еўрарадыё, 23 жніўня курс долара вырас — з 1,9354 да 1,9421 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1832 да 2,2030. 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 2,9995 беларускага (у панядзелак — 3,0097).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі