Курсы долара і расійскага рубля выраслі, курс еўра знізіўся

Курсы долара і расійскага рубля выраслі, курс еўра знізіўся

У аўторак, 30 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9574 да 1,9578 беларускага рубля, курс еўра знізіўся —  з 2,1897 да 2,1859 рубля. Вырас курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0154 беларускага рубля (у панядзелак — 3,0091).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 29 жніўня, курс долара ЗША вырас — з 1,9511 да 1,9574 беларускага рубля, курс еўра знізіўся —  з 2,2022 да 2,1897 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі