26 жніўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

26 жніўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У панядзелак, 29 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9511 да 1,9574 беларускага рубля, курс еўра знізіўся —  з 2,2022 да 2,1897 рубля. Знізіўся і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0091 беларускага рубля (у пятніцу — 3,0156).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 26 жніўня, курс долара знізіўся — з 1,9571 да 1,9511 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся —  з 2,2068 да 2,2022 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі