Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў знізіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў знізіліся

У пятніцу, 10 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9126 да 1,9028 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0437 да 2,0260 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2336 беларускага рубля (у чацвер — 3,2403).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,44%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 9 лютага, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9225 да 1,9126 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0490 да 2,0437.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі