9 лютага курсы долара і еўра знізіліся, курс расійскага рубля вырас

9 лютага курсы долара і еўра знізіліся, курс расійскага рубля вырас

У чацвер, 9 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9225 да 1,9126 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0490 да 2,0437 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2403 беларускага рубля (у сераду — 3,2304).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 8 лютага, курс долара ЗША вырас — з 1,9178 да 1,9225 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0481 да 2,0490.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі