Курсы долара і еўра ў Беларусі 4 траўня пайшлі ўверх

Курсы долара і еўра ў Беларусі 4 траўня пайшлі ўверх

У сераду, 4 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 279 рублёў і складае 19 400, курс еўра вырас на 178 — да 22 294 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся на 1,5 рубля — з 294,85 да 293,35 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,47%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 траўня курс долара ЗША знізіўся на 59 рублёў і складаў 19 121, курс еўра вырас на 144 — да 22 116 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 295,22 да 294,85 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі