3 траўня курс долара знізіўся на 59 рублёў, курс еўра вырас на 144

3 траўня курс долара знізіўся на 59 рублёў, курс еўра вырас на 144

У аўторак, 3 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 59 рублёў і складае 19 121, курс еўра вырас на 144 — да 22 116 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 295,22 да 294,85 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 2 траўня, курс долара знізіўся на 168 рублёў — да 19 214, курс еўра знізіўся на 85 і складаў 21 917 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 297,96 да 298,67 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі