29 красавіка долар упаў яшчэ на 168 рублёў

29 красавіка долар упаў яшчэ на 168 рублёў

У пятніцу, 29 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 168 рублёў і складае 19 214, курс еўра знізіўся на 85 — да 21 917 рублёў, курс расійскага рубля павысіўся з 297,96 да 298,67 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,28%.

Нагадаем, што ў чацвер, 28 красавіка, курс долара знізіўся на 113 рублёў і складаў 19 382, курс еўра знізіўся на 73 — да 22 002 рублёў, курс расійскага рубля складаў 297,96 беларускага (раней — 299,08).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі