Вы тут

Гімназіст, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, прайшоў паліграф — крыніца

Фота: nn.by

15-гадовы Данат, суд над якім пачаўся 13 лютага ў Мінску і якога абвінавачваюць у нападзе на настаўніцу рускай мовы і літаратуры, падчас следства прайшоў паліграф. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі крыніцы, блізкія да сям’і абвінавачанага. Паводле іх слоў, паліграф паказаў, што хлопец не хлусіць, калі кажа, што не нападаў на настаўніцу.

 

“Паліграф Данат прайшоў у першы ж дзень. Паводле паліграфа, ён не здзяйсняў нападзення”, — распавяла крыніца.

 

Прэс-сакратар Следчага Камітэта Сяргей Кабаковіч кажа, што пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю цяпер магчымасці няма:

 

“Матэрыялы справы цяпер знаходзяцца ў судзе, мы не з’яўляемся праваўладальнікамі інфармацыі, таму не маем права што-небудь каментаваць”.

Нагадаем, Данат С. абвінавачваецца ў замаху на забойства. Яму пагражае да 12 гадоў турмы.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі