“Крумкачы” прайгралі трэці матч запар і апусціліся на 8-е месца

“Крумкачы” прайгралі трэці матч запар і апусціліся на 8-е месца

Футбольны клуб “Крумкачы” прайграў трэці матч запар у чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 26 жніўня ў рамках 20-га тура ён згуляў у сябе дома з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗам” і саступіў — 0:2.

На сёння “Крумкачы” апусціліся на 8-е месца ў турнірнай табліцы і маюць 28 ачкоў.

У той жа дзень брэсцкае “Дынама” перарвала пераможную серыю “Іслачы” са сталічнага рэгіёну і падзяліла з ёй ачкі — 1:1. “Іслач” у выніку змясцілася на 4-е месца ў табліцы сёлетняга чэмпіянату, а брэстаўчане працягваюць выбірацца з аўтсайдэраў і маюць 11-е месца.

Сёння, 27 жніўня, згуляюць наступныя пары: “Гарадзея” — “Граніт”, “Віцебск” — “Славія”, “Мінск” — “Нёман”.

Завяршыцца тур 28 жніўня матчамі “Слуцк” — “Дынама” (Мінск), “Нафтан” — “Шахцёр”, БАТЭ — “Белшына”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі