“Крумкачы” не могуць выйграць восьмы матч запар

“Крумкачы” не могуць выйграць восьмы матч запар

Футбольны клуб “Крумкачы” не можа выйграць ужо восьмы матч у чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. 30 верасня ў рамках 24-га тура малады сталічны клуб зноў саступіў “Слуцку” з буйным лікам — 0:3. Апошнім разам “вароны” выйгравалі 31 ліпеня, калі ў 16-м туры адолелі бабруйскую “Белшыну” — 2:1. З таго моманту ім удалося толькі двойчы згуляць у нічыю — з “Нёманам” (2:2) і з “Гарадзеяй” (1:1). Усе астатнія матчы заканчваліся для “Крумкачоў” паразамі.

На сёння клуб займае 10-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату.

Учора таксама прайшоў матч 24-га тура паміж “Нёманам” і “Славіяй” — 3:1. Клубы прапісаліся ў ніжняй частцы турнірнай табліцы і займаюць там 12-е і 11-е месца адпаведна.

Сёння, 1 кастрычніка, пройдуць наступныя матчы: “Белшына” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Граніт” — “Нафтан”.

Заўтра, 2 кастрычніка, 24-ы тур завяршыцца гульнямі: “Мінск” — “Гарадзея”, “Віцебск” — “Дынама” (Мінск), БАТЭ — “Іслач”, “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр”. Прычым ужо заўтра БАТЭ можа стаць чэмпіёнам, калі выйграе ў “Іслачы” і пры гэтым калі “Шахцёр” саступіць брэсцкаму “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі