Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі дасягнула 69 чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі дасягнула 69 чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі дасягнула 69 чалавек (папярэдняя лічба была агучана заўчора — 51). Як паведамляе ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, 15 чалавек ужо выпісалі з бальніц — яны ачунялі. У бальніцах працягваюць знаходзіцца 54 чалавекі. У 42 з іх станоўчыя лабараторныя тэсты, але без клінічных праяваў хваробы, прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 маюць 12 пацыентаў. Мінаховы здароўя падкрэслівае, што менавіта гэтыя апошнія "па сутнасці з'яўляюцца хворымі".

З канца студзеня 2020-га ў нашай краіне абследавалі на інфекцыю COVID-19 больш за 19 тысяч чалавек.

У свеце колькасць заражаных каранавірусам складае 244 523 чалавекі, памерлі 10 030.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі