Кіркевічу і Пратасене прад'яўлена абвінавачванне

2 красавіка актывісту "Маладога фронта" Алесю Кіркевічу і 27-гадоваму праграмісту Андрэю Протасене прад'яўлена абвінавачванне, паведамляе Хартыя-97.

Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама вінаваціць удзельнікаў падзей 19 снежня па ч.2 арт.293 КК ("Масавыя беспарадкі"), паведамляе прэс-служба МУС.

Намеснік старшыні МФ Алесь Кіркевіч пасля адбыцця 10-сутачнага арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці быў затрыманы 28 студзеня ў якасці падазраванага па так званай крымінальнай справе пра "масавыя беспарадкі". Андрэя Пратасеню арыштавалі 9 лютага. З тых часоў абодва знаходзяцца ў турме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі