КДБ завяршыла расследаванне справы пра "цацачны дэсант"

У той жа час ён адмовіўся ад каментароў пра тое, з якімі вынікамі завершана расследаванне і які далейшы лёс гэтай справы і яго фігурантаў, інфармуе interfax.by.



Нагадаем, 4 ліпеня 2012 года лёгкаматорны грамадзянскі самалёт з двума шведскімі лётчыкамі прыляцеў з тэрыторыі Літвы. Ён раскідаў над Мінскам і Івянцом плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. КДБ Беларусі пачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы. Былі затрыманыя два беларусы — фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў. Потым іх адпусцілі пад падпіску пра нявыезд.



За гэты інцыдэнт кіраўнік Беларусі звольніў старшыню Памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Дзмітрыя Пахмелкіна. Памежніка-прапаршчыка, які не паведаміў пра парушэнне дзяржмяжы, асудзілі на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі