Кавер на беларускую песню для "Еўрабачання-2017" зрабіў хлопец з Грэцыі

Кавер на беларускую песню для "Еўрабачання-2017" зрабіў хлопец з Грэцыі

У песні гурта NAVIBAND "Гісторыя майго жыцця" з'явіўся кавер. Сваю версію твора запісаў і выклаў на Youtube відэаблогер з Грэцыі Alex Giannousis.

У прадмове да песні хлопец папрасіў прабачэння, за кепскае вымаўленне беларускіх словаў: па-беларуску сам ён не гаворыць.

Нагадаем, што песня "Гісторыя майго жыцця" перамагла ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2017". Гурт NAVIBAND прадставіць нашу краіну сёлета на міжнародным песенным конкурсе. Упершыню за ўвесь час удзелу Беларусі ў "Еўрабачанні" там прагучыць беларускамоўная песня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі