Каляндар вікінгаў: да канца свету засталося менш за 100 дзён

Як піша ў суботу брытанская газета Mirror, паводле міфалагічнай версіі, богі на чале з Одзінам распачнуць бітву з цёмным войскам: разнастайнымі пачварамі, монстрамі, волатамі. У выніку, загінуць не толькі богі, але і людзі. Гэта і будзе канец свету.



Што да даты — 22 лютага наступнага года, дык яе вылічылі эксперты ў галіне міфалогіі паўночных народаў. Сярод прыкметаў надыходзячай катастрофы называецца "знікненне межаў" (надыход эры інтэрнэта), прыход на паверхню з глыбінь акіяна "марскога змея Ермунганда" (нібыта, на ўзбярэжжы Каліфорніі ўжо бачылі вялізную рыбу).



Паводле "Прароцтваў Вельвы", пасля "канца свету" адбудзецца абнаўленне сусвету і распачнецца новая эра. Праўда, пабачаць яе толькі... два чалавекі: Ліўтрасір і Ліў. Гэтыя "Адам і Ева" і адродзяць чалавецтва.



"Канец свету" з календара вікінгаў — не першая падобная дата — яны рэгулярна з'яўляюцца. Апошні раз — 21 снежня 2012 года, калі чакаўся Апакаліпсіс паводле календара індзейцаў мая.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі