На фронце ва Украіне заўважылі "неапазнаны лятальны аб'ект"

НЛА зафіксавала камера дрона

НЛА зафіксавала камера дрона / dailymail.co.uk

На фронце ва Украіне заўважылі дыскападобны неапазнаны лятальны аб'ект. У лютым 2024-га яго на відэа знялі байцы 406-й асобнай артылерыйскай брыгады Узброеных сіл Украіны. Як піша dailymail.co.uk, НЛА зафіксавала камера дрона.

На відэа яго аператары спрачаюцца наконт таго, што гэта за аб'ект і чаму ён нерухома вісіць у паветры. А адзін з украінскіх байцоў прапанаваў... пратараніць аб'ект з дапамогай дрона.

Некаторыя эксперты ў каментары выданню выказалі меркаванне, што ўкраінцы бачылі ў небе міраж ці аптычную ілюзію.

На фронце ва Украіне заўважылі "неапазнаны лятальны аб'ект"
dailymail.co.uk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі