Каля Мінадукацыі пратэставалі супраць загону на датэрміновае галасаванне

Каля Мінадукацыі пратэставалі супраць загону на датэрміновае галасаванне

15 лістапада ў Мінску насупраць будынка Міністэрства адукацыі пратэставалі супраць загону студэнтаў на датэрміновае галасаванне. Агітацыйны пікет зладзілі актывісты "Моладзевага блоку", у ім удзельнічалі кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх — Алана Гебрэмарыям (Грушаўская акруга № 98). На адным з плакатаў змешчана інфармацыя пра крымінальную адказнасць за прымус да галасавання, на іншым — надпіс "Размеркаванне — гэта рабства XXI стагоддзя". На пікеце ўздымаліся і іншыя важныя для моладзі тэмы. Яго ўдзельнікі заклікалі Міністэрства адукацыі і асабіста міністра Ігара Карпенку "абараняць правы студэнтаў, а не парушаць іх". Для Карпенкі на тратуары расклалі дыван — яго чакалі на пікеце. Але чыноўнікі глядзелі на акцыю з вокнаў.

Каля месца правядзення пікета знаходзіліся сілавікі ў форме і ў цывільным. Яны здымалі ўдзельнікаў пікета на відэа.

Гэта трэцяя акцыя "Моладзевага блоку" ў сталіцы за дзень. Раней пікеты адбыліся каля эканамічнага і лінгвістычнага ўніверсітэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі