Каля Дзятлава мужчына патануў на вачах у жонкі

Працаўнік мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства, ратуючыся ад спякоты, пайшоў з жонкай пакупацца на штучнае возера. 52-гадовы мужчына нырнуў у ваду з метровай дамбы і больш на паверхні не з'явіўся. Пазней яго цела знайшлі. Па словах жанчыны, перад купаннем ён ужываў алкаголь, паведамляе БЕЛТА.

Таксама ўчора ў вадасховішчы ў Смалявічах патануў 15-гадовы падлетак. Ён адпачываў там з сябрам, зайшоў у ваду, нырнуў і знік. Цела хлопца знайшлі на глыбіні 1,5 метра за шэсць метраў ад берага, інфармуе прэс-служба МНС.

У Віцебску ў Дзвіне патанула 11-гадовая дзяўчынка

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі