У Віцебску ў Дзвіне патанула 11-гадовая дзяўчынка

Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося каля 15.30 у раёне вуліцы 1-й Лучоскай. 11-гадовая дзяўчынка адпачывала на рацэ з маці. Жанчына знаходзілася на беразе, яе дачка і яшчэ двое дзяцей купаліся на адлегласці 10-15 м ад берага. Раптам дзяўчынка стала клікаць на дапамогу і знікла пад вадой. Двое іншых дзяцей самастойна выплылі на бераг. Спробы іншых адпачывальнікаў выратаваць дзіцяці былі марнымі.

Вадалазы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абследавалі акваторыю ракі ў меркаваным месцы ўтаплення дзіцяці. Шырыня яе складала каля 100 м, глыбіня — да 3 м, хуткасць плыні ў гэтым участку 0,5-1 м/с.

Труп дзіцяці знайшлі ў 21.30 за 500 м ад меркаванага месца ўтаплення і за 10 м ад берага на глыбіні аднаго метра.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі