"Хлопец з бензапілой" асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі

"Хлопец з бензапілой" асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі

"Хлопец з бензапілой" асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны кампенсаваць пацярпелым 220 тысяч рублёў (каля 110 тысяч долараў) у якасці нанесенай маральнай шкоды. Такое рашэнне 3 сакавіка было агучана ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Уладзіслава Казакевіча прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да забойства двух і больш асоб, у замаху на забойства двух і больш асоб, у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, а таксама ў хуліганстве.

8 кастрычніка мінулага года з бензапілой і сякерай у руках Казакевіч напаў на людзей у сталічным гандлёвым цэнтры "Еўропа". Адна жанчына была забітая, яшчэ дзве параненыя. У судзе Казакевіч прызнаў сваю віну, аднак сказаў, што пра здзейсненае не шкадуе. 15 гадоў пазбаўлення волі — гэта максімальны тэрмін, на які мог быць асуджаны Уладзіслаў Казакевіч. У момант здзяйснення злачынства ён быў непаўнагадовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі