Хакейная зборная Фінляндыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету (відэа)

Зборная Фінляндыі ўжо на 16-й хвіліне выйгравала з лікам 3:0. Каманда Славакіі здолела зраўняць лік да 41-й хвіліны. Аднак фіны вырвалі перамогу пасля дакладнага кідка Юхамаці Аалтанена на 49-й хвіліне.


У паўфінале фінаў чакае пераможца чвэрцьфінальнага паядынка Швецыя Канада, які пройдзе сёння ў Стакгольме.


Нагадаем, іншыя матчы 1/4 фінала ўжо адбыліся: зборная ЗША разграміла Расію — 8:3, а Швейцарыя выйграла ў Чэхіі — 2:1. У другім паўфінале 18 траўня згуляюць амерыканцы і швейцарцы.

Фота — iihf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі