Зборная Швейцарыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету (відэа)

У чацвер у чвэрцьфінале была абыграная зборная Чэхіі — 2:1 (1:0, 1:0, 0:1). Дзяніс Халенштайн адкрыў лік на 6-й хвіліне, на 34-й Раман Ёзі ў большасці забіў другую шайбу. Чэхі здолелі вызначыцца толькі аднойчы — на 46-й хвіліне ў большасці закінуў шайбу Здэнак Кутлак. Штурм на апошніх хвілінах жаданага выніку зборнай Чэхіі не даў — швейцарцы адбіліся.

Нагадаем, сёння ж зборная ЗША разграміла каманду Расіі — 8:3.


Яшчэ два паўфіналісты стануць вядомыя пазней. У чацвер пройдуць яшчэ два матчы 1/4 фінала, сустрэнуцца зборныя Канады і Швецыі, Фінляндыі і Славакіі.
 

Фота — iihf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі