СМІ: Хакеры скралі 100 млн пароляў у сацыяльнай сетцы "Вконтакте"

СМІ: Хакеры скралі 100 млн пароляў у сацыяльнай сетцы "Вконтакте"

Паролі ад прыкладна 100 мільёнаў старонак сацыяльнай сеткі "Вконтакте" ўзламаныя і прадаюцца на чорным рынку лічбавых тэхналогій, паведамляе РБК.

Паводле інфармацыі выдання Motherboard, узлом сацсеткі здзейсніў хакер па мянушцы Peace. Скрадзеныя звесткі ён размясціў у закрытай частцы інтэрнэту, якая выкарыстоўваецца ў тым ліку для незаконных аперацый. За перадачу звестак хакер просіць 1 біткоін (прыкладна 570 долараў).

Паведамляецца, што скрадзеная інфармацыя ўключае логіны, паролі, нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты.

Выданне LeakedSource прааналізавала звесткі, атрыманыя ад кіберзлачынцы. Яно адзначае, што больш за паўтара мільёна карыстальнікаў "Вконтакте" выкарыстоўвалі самыя простыя паролі — "123456", "123456789", "qwerty" або "11111". 52 мільёны выкарыстоўвалі электронную пошту Mail.ru ды Yandex.ru.

LeakedSource адзначае, што метады захоўвання пароляў у сетцы "Вконтакте" не адпавядаюць сучасным стандартам, што і прывяло да ўзлому.

У самой сацсетцы абвяргаюць гэтую інфармацыю. Па словах прэс-сакратар Яўгена Краснікава, гаворка ідзе пра старую базу, якую хакеры збіралі ў 2011-2012 гадах. Усім карыстальнікам, згаданым у ёй, паролі мяняліся прымусова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі